У рамках рэспублiканскай дабрачыннай акцыi «Ад усёй душы»

13.01.2023
12 студзеня вучнi нашай установы адукацыi сумесна з Затур'янскiм СДК прапанавалi тэатралізаваную святочную праграму «Калядкі на святкі» у ДУ “РЦЦСАН” в. Лявонавічы. 12 дзён пасля Раства прынята называць Калядамі. У гэтыя вечары па дварах хадзілі каляднікі. Яны абыходзілі хаты пераапранутыя ў касцюмы і маскі, з званочкамі, свистульками і спявалі віншавальныя песні – калядкі. За калядкі гаспадары частавалі іх цукеркамі, булкамі, пернікамі, давалі дробныя манеткі.