Министерство образования Республики Беларусь
Управление по образованию, спорту и туризму Несвижского райисполкома
Государственное учреждение образования
"Затурьянская средняя школа"
Духоўны скарб не грошы і не мода.
Ён, быццам сонца, ззяе для дзяцей.
Выхоўваць на традыцыях народа
Павінны змалку мы сваіх дзяцей.
Мэта этнаграфiчнага кутка: Фарміраванне ў дашкольнікаў патрыятычных пачуццяў, знаёмства з народнай культурай мінулага, фарміраванне ўяўленняў пра гісторыю і традыцыі беларускага народа.
ГАРШКІ
Беларускія народныя майстры ганчарнай справы выраблялі посуд як для ўласнага хатняга ўжытку, так і на продаж. Асартымент вырабаў, якія стваралі ганчары, быў дастаткова шырокі.
У адпаведнасці з функцыянальным прызначэннем яго можна падзяліць на некалькі груп: посуд для прыгатавання ежы, посуд для захоўвання, а таксама транспартавання прадуктаў і ежы, сталовы посуд. Найбольш пашыраным відам посуду для прыгатавання ежы былі гаршкі, якія выраблялі розных памераў. У сярэдніх па памерах гаршках гатавалі ежу для сям’і. У вялікіх, аб’ёмам да 10 л, варылі ежу для свойскай жывёлы, грэлі ваду, часам нават выварвалі бялізну. У маленькіх гаршочках гатавалі кашу, парылі малако, заварвалі лекавыя расліны. Невялікія гаршкі выкарыстоўвалі таксама для таго, каб насіць ежу на поле ў час сельскагаспадарчых работ.
ГАРЛАЧ
ГАРЛАЧ – гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных прадуктаў. У пісьмовых крыніцах старажытнарускага часу вядомы пад назвай "кринъ". Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без ручкі і дзюбкі). У гісторыі развіцця ганчарных вырабаў быў прататыпам збана.
Прапорцыі сілуэта гарлача маюць мясцовыя адрозненні: на паўднёвым захадзе пераважаюць з аб’ёмным тулавам, на ўсходзе – падоўжаныя, зграбныя па абрысах, на паўночным захадзе – слабапрафіляваныя з шырокім горлам. Найбольш ярка лакальныя асаблівасці выяўляюцца ў мясцовых назвах: на Падняпроўі і ў сумежных з ім паўднёва–ўсходніх раёнах Падзвіння – гарлач, на захадзе – стаўбун, на паўночным усходзе Падзвіння – жбан, на Палессі, у заходніх раёнах Цэнтральнай Беларусі – гладыш, ладыш, у паўночна-заходніх раёнах – збан, паралельна ўжывалася назва берасцень (звязана з даўняй традыцыяй аплятаць гарлачы стужкамі бяросты).
Выраблялі гарлачы гартаваныя, чорназадымленыя і паліваныя. Упрыгожвалі глянцаваннем, прачэрчаным па сырой паверхні лінейна – хвалістым арнаментам, геаметрычнай і расліннай ангобнай размалёўкай і каляровымі фарбамі.
ГЛЯК
Гляк – это сосуд с одним узким или широким горлом (реже с двумя), шаровидными выпуклыми боками, плоским дном, с одной или двумя ручками.
Изготавливаются в основном из глины, реже из меди, латуни, железа. Примечательно то, что медный гляк с узким горлом использовался солдатами армии Наполеона в 1812 году, он предназначался для хранения воды или вина. У каждого солдата он был именной.
Что касается белорусских гляков, то территория их производства охватывает Гродненскую, Гомельскую и Витебскую области. Все они ручной работы мастеров-ремесленников (в отличие от России, где в Туле они производились на фабриках). Одинаковых гляков не бывает, все они разных форм и размеров.
ЗБАН
Ганчарны выраб. Гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў.
Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, завужаным горлам, дзюбкай і вушкам – ручкай. Адзаблялі ўзорамі, глянцаваным арнаментам у елачку, клетку, спіральныя лініі, геаметрычнай і расліннай падпаліўнай размалёўкай і каляровымі фарбамі.
Прыказка:
Да пары збан ваду носіць: вушка адарвецца і збан разаб'ецца.
ЧАЎНОК
Тут дарэчы і народную загадку прыгадаць: “Жоўты парсючок між загародак бегае”. Парсючок – гэта чаўнок. А загародкі? Гэта ніты – два паралельныя пруты з ніцянымі петлямі, праз якія працягваюць аснову – падрыхтаваную для ткання пражу. Панажы прыводзяць у рух ніты, ніты разыходзяцца і ўтвараюць у аснове зеў, у які, бегаючы, і нырае чаўнок – з навітым на цэўку ўтком. Папярочныя і падоўжаныя ніці пры гэтым пераплятаюцца, і плыве, накручваецца на валік навоя шырокая стужка палатна.
На чарадзейных кроснах ткалася ўсё: ад грубага зрэб’я да тонкага кужалю. І сёння яшчэ ў вясковай хаце можна ўбачыць куфар, дзе ляжыць скарб, вытканы на кроснах. Вочы разбягаюцца ад стракатай прыгажосці кашуль і фартушкоў, посцілак і абрусаў, ручнікоў і розных намітак. Не, такіх абноў у краме не купіш: у іх – жыццё, натхненне, душа таленавітых народных майстрых.
Загадка
Чаўнок на міг спыніўся ціха,
Каб вы падумалі яшчэ,
Як называецца майстрыха,
Што палатно на кроснах тчэ.
КАЧАЛКА
Качалка - прыстасаванне для разгладжвання тканых вырабаў (бялізны, адзення). Накручаны на качалку выраб раскачвалі пранікам або рубелем.
РУБЕЛЬ
Рубель - прадмет хатняга побыту, які выкарыстоўвалі для прасавання бялізны пасля мыцця.
Аджатую ўручную бялізну, намотвалі на валік або качалку і раскочвалі РУБЕЛЬ, ды так, што нават дрэнна памытая бялізна станавілася беласнежнай, як быццам з яе ўсе «сокі» выціснулі. Адсюль прыказка «Не мыццём, а катаннем». Такі набор: РУБЕЛЬ і качалка вядомы каля 700 гадоў. Выкарыстоўваўся ён як мінімум да сярэдзіны мінулага стагоддзя.
Рубель уяўляў сабой пласціну з драўніны цвёрдых парод з ручкай на адным канцы. На адным баку пласціны наразаліся папярочныя скругленыя рубцы, другая заставалася гладкай, а часам ўпрыгожвалася разьбой.
Рубель выкарыстоўваецца сумесна з качалкай. Разгладжваемая тканіна складваецца столькі разоў, каб шырыня складзенай тканіны была меншая, чым даўжыня качалкі. Край тканіны прысоўваецца на край стала, на край тканіны кладзецца качалка і на яе рукамі накатваецца тканіна. Атрыманая скатка ўкладваецца на край стала. Пры дапамозе РУБЕЛЯ скатка пракатваецца па стале. Пасля гэтага скатка зноў прысоўваецца на край стала і аперацыя паўтараецца. Такім спосабам атрымоўваецца дамагчыся моцнага нацяжэння тканіны на качалцы. Пасля таго як уся тканіна накатана на качалку, атрыманая скатка катаецца РУБЕЛЕМ ад края стала і назад, пакуль тканіна не разгладжваецца.
ПРАНІК
Пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім перылі (пралі) бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні. Ім таксама абівалі лен, проса. На Беларусі вядомы з 11 – 12 ст.
Прас